Грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры» створанае ў красавіку 1987 г. у Мінску. Вышэйшы кіруючы орган Беларускага фонду культуры (БФК) — Рада, якая склікаецца штогод і выбіраецца тэрмінам на пяць гадоў. Рада выбірае Выканаўчы камітэт на чале са старшынём. Цяперашні старшыня Рады БФК — Тадэуш Іванавіч Стружэцкі.
Дзейнічае выдавецтва «Беларускі фонд культуры» і выходзіць «Краязнаўчая газета». Асноўныя задачы БФК: садзеянне ўдзелу розных групаў насельніцтва ў культурным будаўніцтве, выкарыстанню іх творчых намаганняў і матэрыяльных магчымасцяў; аказвае маральную, матэрыяльную і прававую падтрымку ініцыятывам і пачынанням грамадскасці, якія накіраваныя на памнажэнне культурнай спадчыны, захаванне і выкарыстанне народных традыцый, развіццю краязнаўства, прафесійнай і аматарскай творчасці і г.д.; аказвае дапамогу моладзіў творчым росце; адшуканню і вяртанню твораў мастацтва, архіўных матэрыялаў, іншых помнікаў гісторыі і культуры, якія знаходзяцца па-за межамі краіны; развіццю міжнародных сувязяў і абменаў.